Злачынства стагоддзя: у адным з банкаў Менску скралі больш за $ 840 тысяч


Паводле ГУУС Менгарвыканкаму крадзеж адбыўся ў мінулую суботу, аднак працаўнікі аднаго з разлікова-касавых цэнтраў Менску звярнуліся ў міліцыю толькі праз два дні.

Зламыснік пашкодзіў пломбы сейфаў і вынес 690 тысяч долараў, 64 тысячы еўраў, каля 4 мільёнаў расейскіх рублёў, 1340 фунтаў стэрлінгаў, тысячу швейцарскіх франкаў, 45 тысяч грыўняў. Не пагрэбаваў злачынца і 100 злотымі.

Як паведаміла прэс-сакратар Следчага камітэту Юлія Ганчарова ў каментары Еўрарадыё, назваць банк цяпер нельга, бо інфармацыя закранае інтарэсы ўстановы і кліентаў, а таксама паўплывае на яго рэпутацыю. 

Следчыя ўсю ноч працавалі на месцы здарэння і працуюць дагэтуль. Цяпер міліцыя шукае злодзея. Ім можа быць 43-гадовы супрацоўнік банку. Узбуджана крымінальная справа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў