Прызнанні расейскага танкіста: Мы ехалі бамбіць хахлоў (18+)


20-гадовы Доржы Батамункуеў – жаўнер-кантрактнік, якога, паводле хлопца, паранілі ва ўкраінскім населеным пункце Логвінава. У маладзёна спалены твар ды іншыя цяжкія траўмы. Цяпер Доржы ляжыць у адным са шпіталяў у Данецку.

Танкіст з Бураціі распавёў журналісту «Новай газеты» пра тое, як дабравольна трапіў на Данбас з Растова-на-Доне.

«Нам сказалі, што едзем на вучэнні, але мы ведалі, куды едзем. Я ўжо быў настроены маральна і псіхічна, што прыйдзецца ва Украіну. Мы танкі яшчэ ва Улан-Удэ зафарбавалі. Прама на вагонным складзе. Зафарбоўвалі нумары, у каго на танках быў значок гвардыі – таксама. Нашыўкі, шаўроны – тут здымалі, калі на палігон прыехалі. Усе зняць… у мэтах маскіроўкі. Пашпарт у вайсковай частцы пакінулі, ваенны білет на палігоне».

«А так у нас бывалыя ёсць хлопцы. Нехта ўжо год з лішнім на кантракце, нехта ўжо 20 гадоў. Кажуць: ня слухайце камандаванне, мы хахлоў бамбіць едзем. Вучэнні нават калі правядуць, потым усё роўна адправяць хахлоў бамбіць».

«Я супраць Пуіцна нічога не маю. Вельмі цікавы чалавек. І хітры, і «ўвядзем-не ўвядзем». «Няма тут войскаў», – кажа ўсяму свету. А сам нас па-хуткаму: «Давай-давай».

Раней у Крамлі адмаўлялі прысутнасць кадравых расейскіх вайскоўцаў у Данбасе. Уладзімір Пуцін заяўляў толькі пра паездкі добраахвотнікаў у «адпачынку», якія паехалі ва Украіну па ўласным жаданні пасля звальнення са службы.

Некалькі дзён таму пацярпелых на фронце буратаў наведаў у Данецку Іосіф Кабзон, якога краіны Еўразвязу ўнеслі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на іх тэрыторыю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў