Прэзідэнт Бразіліі Дыўма Русэф адхіленая ад пасады


Dilma_Rousseff

Дыўма Русэф

Сенат Бразіліі прагаласаваў за адхіленне ад пасады прэзідэнта краіны Дыўмы Русэф. Раней за імпічмент Русэф прагаласавалі бразільскія дэпутаты.

Вынікі галасавання ставяць кропку ў 13-гадовым кіраванні ў Бразіліі левай Партыі працоўных, сябрам якой зʼяўляецца адхіленая ад пасады прэзідэнт.

Дыўму Русэф вінавацілі ў маніпуляцыях з федэральным бюджэтам, каб схаваць маштабы фінансавых праблемаў у краіне. Ейныя крытыкі сцвярджалі, што прэзідэнт спрабавала закрыць дзіры дэфіцыту ў папулярных сацыяльных праграмах, каб павысіць шанцы на пераабранне на другі тэрмін у кастрычніку 2014 года.

Часова выконваць абавязкі прэзідэнта будзе Мішэл Тэмер. Прэзідэнцкі тэрмін Дыўмы Русэф меў скончыцца 1 студзеня 2019 года.

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў