Праз моцны вецер 30 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Праз моцны вецер у апошні дзень чэрвеня ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, днём па Гомельскай і Магілёўскай вобласцям – моцныя дажджы. Прагназуецца паўночны вецер 6-11 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с, раніцай і днём на значнай частцы тэрыторыі – да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе – да +18 °C. Днём чакаецца 15-21 градусаў цяпла.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў