Праваслаўны святар выканаў камуністычную песню замест казання. Відэафакт


Новым гітом сеціва стала відэа, на якім святар з Кабардзіна-Балкарыі выканаў для вернікаў на амвоне ў царкве песню з кінафільму «Як гартавалася сталь».

Кампазіцыю «Таварыш Песня» праспяваў у царкве замест казання іераманах Ігар Васільеў з Кабардзіна-Балкарыі, падае расейскі тэлеканал «Дождь».

Песня стала шырока вядомай пасля выхаду фільму «Як гартавалася сталь» у 1973 годзе. Стужка распавядаў пра гераізм будаўнікоў камунізму, а галоўны герой Паўка Карчагіны, якога ў фільме грае Уладзімір Конкін, прайшоў рэвалюцыю, грамадзянскую вайну, выконваючы часам жорсткія загады палітрукоў, каб пазней стаць пісьменнікам.

Святар служыць у царкве пры папраўчай калоніі селішча Каменка, кіруе царкоўным брацтвам у калоніі, падае tvzvezda.ru. Іераманах заснаваў кінастудыю, дзе сам здымае кінастужкі.

«Гэтая песня майго дзяцінства на вершы выдатнага паэта Роберта Раждзественскага застаецца дарагой для мяне і маіх вернікаў. Ёй я віншую сваю прыхаджанку – удзельніцу вайны », – напісаў Ігар Васільеў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Відэа арыгіналу песні з фільму «Як гартавалася сталь»:

Меркаванні пра гэты выпадак падзяліліся: адныя абураюцца зліццём Праваслаўнай Царквы з атэізмам ды камунізмам, іншыя ж хваляць святара за патрыятызм.

Лідар Кампартыі Расеі Генадзій Зюганаў у эфіры радыё «Эхо Москвы» назваў «свінствам» пытанне пра дачыненні Камуністычнай партыі і Царквы. Вядоўца зачытала пытанне: ці не лічыць Зюганаў «зварот да Бога здрадай справы Леніна-Сталіна і памяці сапраўдных камуністаў».

«Калі вас цікавіць нармальны дыялог, я гатовы. А так – да пабачэння. Займаецеся вы свінствам, мякка кажучы. Разумееце, мяне дзівіць, што нават напярэдадні Дня Перамогі вы займаецеся свінствам. Вось самым сапраўдным. І не тэлефануйце мне па гэтых пытаннях», – сказаў Зюганаў, адмовіўшыся адказваць на іншыя пытанні.

МЯ, паводле echo.msk.ru, tvrain.ru, tvzvezda.ru

Стужка навінаў