Праект па перакладзе Алексіевіч на родную мову стаў самым буйным у гісторыі беларускага краўфандынгу


«Галасы Утопіі» ад Святланы Алексіевіч

Суму, якая патрабуецца на пераклад, сабралі за 20 дзён.

Праект «Галасы Утопіі», прадугледжвае пераклад на беларускую мову пяці кніг нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, стаў самым маштабным у гісторыі беларускага краўдфандынгу. Кожную кнігу выдадуць без цэнзарскіх правак.

Кампанію на платформе Ulej.by ініцыявала «Кнігарня Логвінаў».

Сёння «Кнігарня Логвінаў» падзякавала ўсім, хто падтрымаў праект і тым, хто яго падтрымае:

«Дзякуючы ўступленню Белгазпрамбанку, праект «Галасы Утопіі» зрабіўся самым маштабным за ўсю гісторыю беларускага краўдфандынгу, а кнігі Святланы Алексіевіч на беларускай мове з’явяцца ва ўсіх бібліятэках краіны – пасля друку накладу банк перадасць 15 000 кніг у 2 400 бібліятэк бясплатна. Гэта першы раз, калі платформа Улей выступіла ў якасці суарганізатара, і вынікі гэтага праекту для нас вельмі важныя. Але галоўнае, што мы бачым сёння – гэта вялікая цікавасць да творчасці нашай Нобэлеўскай лаўрэаткі і нашай мовы».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў