Уцекачы на вакзале ў Белградзе
Праект па стварэнні ў Беларусі міграцыйных цэнтраў пры падтрымцы Еўразвязу плануецца запусціць ужо сёлета.
Пра гэта паведамляе «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі.
«Чакаецца, што ажыццяўленне праекту пачнецца ў бягучым, 2017 годзе», – распавялі ў прадстаўніцтве ЕЗ.
Пры гэтым адзначылі, што пра размяшчэнне «якіх заўгодна ўцекачоў з ЕЗ» у цэнтрах часовага размяшчэння нелегальных мігрантаў гаворкі не вядзецца:
«Як і тыя, што ўжо ёсць, так і будучыя цэнтры часовага знаходжання нелегальных мігрантаў прызначаныя для размяшчэння асобаў, якія прыбылі ў Беларусь нелегальна і, як ужо адзначылі ў МУС, размяшчацца яны будуць на час, неабходны для ўстаноўкі іхнай асобы і наступнай дэпартацыі альбо добраахвотнага вяртання ў краіну паходжання».
Будаўніцтва і рэканструкцыя цэнтраў для часовага размяшчэння мігрантаў – адзін з трох кампанентаў праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі нашай краіне ў вырашэнні праблемы росту колькасці нелегалаў. Еўразвяз у межах праекту выдаткуе Беларусі 7 млн еўраў.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак Lars Pehrson / SvD / TT / Forum