Прадстаўніку Беларусі на «Еўрабачанні» дазволілі выступіць з ваўком


Ivan і ваўкі. Фота telegraf.by

Прадстаўніку Беларусі на «Еўрабачанні-2016» Аляксандру Іванову, які выступае пад псеўданімам Ivan, арганізатары конкурсу дазволілі выйсці на сцэну ў суправаджэнні жывога ваўка. Пра гэта сёння паведамілі ў прадзюсарскім цэнтры Віктара Дробыша, які рыхтуе Ivanʼа да «Еўрабачання».

Мяркуецца, што беларускі спявак будзе выступаць голым у таварыстве жывога ваўка. Гэтая канцэпцыя будзе сімвалізаваць яднанне чалавека і прыроды. Прысутнасць звера падчас выканання песні ўжо ўзгодненая. Наколькі аголеным будзе выканаўца, стане вядома падчас самога выступу на паўфінале 12 траўня. Ivan будзе выступаць пад пятым нумарам.

МЯ, паводле telegraf.by

Глядзі таксама
Каментары