Польшча перакідвае найлепшыя танкі бліжэй да ўсходняй мяжы


фота РАР

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч паведаміў аб перакідцы ў Вэсолу танкаў Leopard 2A5, перадае тэлеканал TVP Info.

20 снежня завяршылася фарміраванне танкавага батальёна 1-й Варшаўскай танкавай брыгады, якая цяпер знаходзіцца ў населеным пункце Вэсола – прыкладна за 190 км ад мяжы з Беларуссю.

«Мы не павінны рыхтавацца да таго, каб адбіваць страчаную тэрыторыю, мы павінны сцерагчы межы Польшчы, каб вораг не зварваўся на яе тэрыторыю», – заявіў Мацярэвіч.

Падраздзяленне было ўкамплектавана 58 танкамі: 44 Leopard 2A5 і 14 Leopard 2A4, якія раней уваходзілі ў склад 34-й бронекавалерыйскай брыгады з Жагані.

Таксама Антоні Мацярэвіч распавёў аб пачатку фарміравання другога танкавага батальёна, які таксама будзе камплектавацца танкамі Leopard.

Польскія «Леапарды» будуць дыслакавацца бліжэй да Беларусі

Аснашчэнне армейскага падраздзялення танкамі праводзіцца ў рамках маштабнага плана ўзмацнення ўсходніх межаў Польшчы. Гэты план быў сфармуляваны на аснове праведзенага ў 2016 годзе «Стратэгічнага абароннага агляду», які прадугледжвае сумесную абарону з саюзнікамі, калі праціўнік будзе прэтэндаваць на якую-небудзь частку польскай тэрыторыі.

KA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары