Польшча і Галандыя ствараюць у ЕЗ расейскамоўны тэлеканал


Пра гэта 20 ліпеня ў Бруселі заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгож Схетына. 10 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя, на якой абмяркуюць дэталі фінансавання праекту.

«Мы ўспрымаем гэтую ініцыятыву як польска-галандскую, аднак хочам, каб іншыя краіны далучыліся да нас», – сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Галоўная мэта тэлеканалу – зрабіць даступным «вольнае слова і інфармацыю», для Усходняй Еўропы, Расеі і расейскамоўнай меншасці ва Усходняй Еўропе. Паводле Схетыны, новы тэлеканал будзе ствараць праграмы, якія змогуць выкарыстоўваць іншыя расейскамоўныя медыі. Кіраўнік польскага дыпведамства лічыць, што тэлеканал можа распачаць сваю працу ўжо ў наступным годзе.

ЮВ, belsat.eu, паводле onet.pl

Стужка навінаў