Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андруся Козела міліцыянты затрымалі пасля стрыму ў Віцебску.
Амапаўцы не тлумачаць падставаў затрымання, трымаюць рукамі тэхніку. Захоп журналістаў быў сілавы – іх заштурхалі ў машыну людзі ў форме.
Вядома, што журналістаў павезлі ў адзін з віцебскіх пастарункаў. Сувязь з імі адсутнічае.
МЛ, belsat.eu