У Віцебску распачалася акцыя супраць сумнавядомага дэкрэту аб «дармаедах» і святкаванне Дня Волі – неафіцыйнае свята з нагоды ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. прынятая Трэцяя Устаўная грамата).
14:00 Вязуць у аддзяленне міліцыі. Таксама затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» па Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.
13:56 Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела затрымліваюць у Віцебску.
13:50 Акцыя завершаная. Белсат спыняе онлайн з Дня Волі ў Віцебску.
13:45 Людзі пачынаюць разыходзіцца. На месцы засталіся некалькі актывістаў і ўдзельнікаў, якія фатаграфуюцца на памяць са сцягамі ды размаўляюць з журналістамі.
13:35 Людзі ўскладаюць кветкі да помніка Караткевічу. Міліцынянты назіраюць і не ўмешваюцца.
13:31 Прамаўляе гарадоцкі актывіст, які адмыслова прыехаў на акцыю ў Віцебск. Ён гаворыць пра засілле людзей у цывільным і пра ціск уладаў. Наступны прамоўца распавёў пра гісторыю з’яўлення БНР.
13:30 Калона без перашкодаў дайшла да помніка Караткевічу. Людзі прынеслі з сабою кветкі.
13:10 Ля помніка Альгерду прагучала кароткая прамова – пра неабходнасць захаваць незалежнасць Беларусі. Далей людзі рушаць па вуліцы Леніна ды Суворава да памятнай дошкі Быкаву, пасля чаго – да канцвой кропкі шэсці – помніку Караткевічу.
13:00 Калона налічвае каля 150 асобаў. Перад светлафорамі людзі спыняюцца і чакаюць на зялёнае святло. Калону суправаджаюць міліцыэйскія машыны.
12:55 Былы вайсковец, які раней спрабаваў балатавацца ў дэпутаты, распавядае пра фальсіфікацыі і ціск падчас выбараў. “Ідэолагі проста абслугоўваюць уладу”, – падкрэслівае ён.
12:40 Распачалося шэсце да помніка Альгерду. людзі хочуць усклас ці кветкі да помніка.
12:33 “Беларусь пачынаецца з уласнай годнасці“, – кажа Таццяна Севярынец. Людзі адказваюць воклічам “Жыве Беларусь!”
12:30 На мітынг прышлйа Таццяна Севярынец. Яна заўважае, што маніфестанты – у шчыльным атачэнні міліцыі і АМАПУ. “Тая рэпрэсіўная машына, якая набрала гэткую хаду, так проста не спыніцца”, – гаворыць Таццяна.
12:20 Да мітынгоўцаў выйшлі прадстаўнік адміністрацыі і міліцыі. Пагражаюць адказанасцю за несанкцыянаваны мітынг. Чыноўнік звяртаецца да маніфестантаў “калегі”.
12:00 На плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў асобаў.
Мінулая акцыя супраць дармаедскага дэкрэту прайшла ў Віцебску 26 лютага.