Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічыняў за акцыю пратэсту каля Курапатаў


Затрыманы 3 кастрычніка Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» аштрафаваны на 50 базавых велічынь, ці на 1225 рублёў. Суддзя палічыў палітыка вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам ДАІ.

Паўла Севярынца затрымалі ў сераду 3 кастрычніка пасля таго, як пратэстоўцы не прапусцілі ў рэстаран «Поедем поедим» каля Курапатаў аўтамабіль. Тут актывісты трымаюць бестэрміновую акцыю пратэсту супраць працы рэстарану, які адчыніўся побач з месцам пахаванняў сотні тысяч закатаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Акцыі адбываюцца штодня з 31 траўня. За гэты час дзясяткі актывістаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і пакараныя ў выглядзе штрафаў, ці содняў адміністрацыйнага арышту.

Hавiны
Храналогія будоўлі «Поедем, поедим». Як «незаўважна» паўставала рэстарацыя?
2018.08.06 13:20

СК, belsat.eu

Стужка навінаў