Пастанова «антыдармаед»: Савет Міністраў загадаў стварыць 18 000 працоўных месцаў


Найбольш амбіцыйная задача пастаўлена перад кіраўніцтвам Берасцейскага аблвыканкаму.

Саўмін зацвердзіў план па стварэнню дадатковых працоўных месцаў і працаўладкаванню беларусаў у другім паўгоддзі 2015 г., паведамляе belta.by.

Чытайце таксама >>> Хто прыязджае намі кіраваць? (Інфаграфіка)

Паводле плану ўраду цягам бліжэйшых 6 месяцаў у Беларусі павінна паўстаць 18 тыс. працоўных месцаў: у Берасцейскай вобласці – 5,8 тыс., у Віцебскай – 1,5 тыс., у Гомельскай – 2 тыс., у Гарадзенскай – 2,2 тыс., у Магілёўскай – 2,9 тыс. Кіраўніцтва Менскай вобласці павінна паклапаціцца пра 2,7 тыс. дадатковых працоўных месцаў, а ў беларускай сталіцы іх колькасць мае павялічыцца на 900. Паводле пастановы Саўміну, кіраўнікі вобласцей будуць несці персанальную адказнасць за стварэнне новых працоўных месцаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў