Пара! Пара!: лозунг на магілёўскім рублі абурыў расейскія медыі


«У Беларусіі выпусцілі калекцыйныя манеты з антырасейскімі лозунгамі». Такія загалоўкі можна пабачыць на сайтах life.ru, ridus.ru, eadaily.com, newstes.ru ды іншых. 

«Манета прысвечаная масаваму забойству расейцаў», «манета з антырасейскімі лозунгамі» ці нават «манета з прызывам рэзаць расейскіх акупантаў» – менавіта так адрэагавалі расейскія медыі на выпуск накладу магілёўскага рублю.

 

На сувенірным рублі, прысвечаным Магілёву, выгравіраваная цытата бурмістра Іосіфа Леановіча, якую ён сказаў у 1661 годзе і з якой распачалося паўстанне жыхароў акупаванага Магілёва супраць расейскага гарнізону.

У ноч з 31-га студзеня на 1-га лютага 1661 году па сакрэтнаму ўказу жыхары Магілёва, у хатах якіх кватэраваліся маскоўскія стральцы выкруцілі крэмені з іхных ружжаў.

Раніцай 1-га лютага пачалося паўстанне.

Цягам трох гадзінаў Магілёў быў вызвалены ад акупантаў.

У рамках праекта «113 гарадоў Беларусі» ўжо выйшлі «бабруйскі», «клецкі», «лепельскі» і «дзяржынскі» рублі.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары