Паліцыя Егіпту забіла 14 баевікоў Ісламскай дзяржавы


Пахаванне аднаго з егіпецкіх афіцэраў, забітага ў пятніцу ў выніку тэракту на блокпосце на Сінайскай паўвыспе. Тух, Паўночны Егіпет. 7 ліпеня 2017-га. Фота – Mohamed Abd El Ghany / Reuters

Паводле міністра ўнутраных справаў Егіпту, яны былі звязаныя з учорашнім нападам на егіпецкіх вайскоўцаў у Паўночным Сінаі.

У пятніцу аўта з самазабойцам мінула два кантрольна-прапускныя пункты егіпецкага войска, пасля чаго выбухнула. Reuters падае, што ў выніку тэракту загінулі прынамсі 23 вайсковыя службоўцы.

З 2013-га, калі на Сінайскай паўвыспе пачаліся сутычкі баевікоў Ісламскай дзяржавы з егіпецкай арміяй, тут загінулі сотні егіпецкіх жаўнераў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары