Пайшоў з жыцця пісьменнік Гюнтэр Грас


Ва ўзросце 87 гадоў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1999 года памёр у шпіталі горада Любэка. Пра яго смерць абвесціў мэр Гданьска Павел Адамовіч у сваім Twitterы.

Гюнтэр Грас нарадзіўся ў Гданьску ў нямецка-польскай сям’і.

Міжнароднае прызнанне ён атрымаў пасля выхаду самых вядомых ягоных твораў – так званай «Данцыгскай трылогіі», у якую ўвайшлі «Бляшаны барабан» (быў экранізаваны), «Кошкі-мышкі», «Сабачыя гады».

Пазнейшыя гады пісьменніка былі азмрочаны скандаламі ў сувязі з ягонай роляй у часы нацызму і яго супярэчлівым стаўленнем да Ізраіля.

У 2006 годзе Грас абвясціў, што ў падлеткавым узросце ён добраахвотна далучыўся да « германскіх узброеных сілаў», хоць, як дадаў, да нацысцкіх шэрагаў Вафэн-СС ён уступіў пад прымусам.

Паводле BBC, у 2012 годзе ён стаў персонай нон-грата ў Ізраілі з-за памфлета, у якім ён сцвярджаў, што «габрэйская дзяржава нясе пагрозу міру».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў