Пагба,Грызман ды Жыру. Беларускія заўзятары сустрэлі зорак футболу з Францыі


Напярэдадні матчу з Беларуссю зборная Францыі зладзіла ў Менску адкрытую трэніроўку.

Сабралася шмат ахвотных, каб паназіраць за дзеяннямі Поля Пагба, Аліўе Жыру, Антуана Грызмана ды іншых вядомых футбалістаў, якія выступаюць за зборную Францыі.

Матч Беларусь-Францыя пройдзе сёння ўвечары на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 21:45.

BelarusFrancyja_TreniroukaFrancyja

Заўзятары на адкрытай трэніроўцы французскай зборнай

«Часам бываюць сюрпрызы». Чаго французская футбольная зборная чакае ад гульні з Беларуссю

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў