Падзенне працягваецца. З пачатку года ВУП Беларусі ўпаў на 3 %


Валавы ўнутраны прадукт краіны працягвае падаць.

У студзені-жніўні 2016 года абʼём ВУП у актуальных цэнах склаў 60,8 млрд рублёў, альбо на 3 % менш у параўнанні з такім жа перыядам летась. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт.

Тэндэнцыя падзення ВУП назіраецца з мінулага года. З пачатку 2016 года тэмпы падзення запаволіліся, але з ліпеня зноў паскорыліся. Падзенне склала: за студзень – 4,4 %, студзень-люты – 4,1 %, студзень-сакавік – 3,7 %, студзень-красавік – 3 %, студзень-травень – 2,8 %, студзень-чэрвень – 2,5 %, студзень-ліпень – 2,7 %.

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт эканамічныя чаканні беларускіх уладаў:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары