Падтрымаем Кірыла Сілівончыка: Асуджанаму на 2 гады турмы ў Расеі беларусу можна пісаць лісты


Ліст падтрымання можна дасылаць на адрас:

603009 Ніжагародская вобласць, г. Ніжні Ноўгарад,
пр. Гагарына, 26а, СІЗА №1.
Кірылу Валер’евічу Сілівончыку

Нагадаем, 22-гадовы хлопец працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе. У снежні мінулага года яго затрымалі і абвінавацілі па арт. 205.2. Крымінальнага кодэксу РФ (публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або публічнае апраўданне тэрарызму). Маладзёна пакаралі двума гадамі ў калоніі-пасяленні, але ёсць надзея на вызваленне па амністыі з нагоды юбілею Перамогі.

У красавіку інтэрнаўты распачалі акцыю падтрымання Кірыла пад адмыслова створаным хэштэгам #freebelarusian.

Чытайце таксама: Асуджанага ў Расеі Кірыла Сілівончыка чакала ў Гомлі дзяўчына

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары