Пахаванне ігуменні
Вернікі з усёй краіны прыехалі на развітанне з ігуменняй Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матухнай Васілісай.
Яе напярэдадні Раства забіла прыхаджанка.
У нядзелю каля жаночага манастыра ў вёсцы Барань была чарга з сотні аўтаў, шмат вернікаў прыехалі, каб развітацца з матухнай Васілісай. Ігуменню пахавалі побач з царквой.
У забойстве падазраецца 29-гадовая ўраджэнка Казахстану, якую часова прынялі ў манастыры, жадаючы дапамагчы ёй у вырашэнні жыццёвых праблемаў. У маладой жанчыны адзначалі псіхічнае расстройства, якое, як мяркуецца, і стала прычынай злачынства.
Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Менскай вобласці паведаміла, што распачатая крымінальная справа паводле арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства), падазраваная затрыманая. У адносінах да яе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu