Новыя рэпрэсіі супраць апазіцыйных лідараў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRjkwNFZxNFkwVWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пяцьдзясят базавых велічыняў ці дзевяць мільёнаў рублёў давядзецца заплаціць лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзька. Суд Цэнтральнага раёну Менску чарговы раз абвінаваціў яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

«Гэта змаганне за прастору свабоды. Я змагаюся за гэтую прастору, а яны змагаюцца за тое, каб распаўсюджваць вірус страху» – кажа лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Стаяў на вуліцы, трымаў у руках свечку – гэта галоўнае абвінавачанне, якое гучала з вуснаў сведкаў-міліцыянтаў падчас судовага разбірання.
Адміністратыўная справа датычыла акцыі памяці сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася 29 кастрычніка ў Менску ля будынку КДБ. Назіральнікі лічаць яе палітычнаю замоваю.

«Калі тыя ж міліцыянты па капірку, слова ў слова пішуць рапарты, а калі той жа Лябедзька пачынае ўдакладняць некаторыя паказанні, яны блытаюцца і пачынаюць сабе пярэчыць. Гэта сведчанне, што нашае правасуддзе перастала быць правасуддзем» – Міхаіл Пастухоў, былы сябра канстытуцыйнага суда.

Адначасова штраф атрымаў і лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Яму прысудзілі больш за дзесяць мільёнаў пакарання за ўдзел мітынгу супраць расейскай авіябазы, якая прайшла ў Менску 4 кастрычніка. Суд таксама знайшоў у некаторых ягоных выказваннях брыдкаслоў’е.

«На судзе мы высвятлялі толькі адно: ці з’яўляецца Хуцін Пуйлом ці не. Гэта было ўсё доўга і нудотна» – дзеліцца ўражаннямі Вячаслаў Сіўчык, рух салідарнасці «Разам»

Агулам, таксама за ўдзел у іншых акцыях, у Вячаслава Сіўчыка назбіралася каля дваццаці мільёнаў штрафу. У сваю чаргу Анатоль Лябедзька, як удзельнік толькі апошніх мітынгаў апазіцыі, мусіць заплаціць дзяржаве блізка трыццаці мільёнаў рублёў. Падобныя сумы штрафаў маюць іншыя прадстаўнікі апазіцыі – Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

«Я вярнуўся з Бруселю, дзе ў мяне было шмат сустрэчаў з палітыкамі і дыпламатамі, парламентарыямі. Многія з іх казалі, што ў Беларусі нешта адбываецца, ідзе нейкая лібералізацыя. А я кажу: дзе яна? Каб можна было яе ўзяць і патрымаць у руках» – тлумачыць Анатоль Лябедзька.

Таксама сёння стала вядома, што крымінальнай справы па імаверных фактах падслухвання лідараў апазіцыі не будзе. Адпаведны адказ з Упраўлення ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну Менску атрымаў лідар АГП Анатоль Лябедзька.З ягоных словаў, 16 кастрычніка ў адной з менскіх кавярняў ім быў знойдзены »жучок« для запісу размовы.

Іншыя прадстаўнікі апазіцыі клічуць беларусаў чарговы раз выйсці на вуліцы сталіцы. Былы палітзняволены Мікола Статкевіч 24 лістапада а 18 гадзіне запрашае на мітынг прысвечаны гадавіне сумнавядомага рэферэндуму 1996 года.

Ян Бабіцкі[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў