Новым прэм'ер-міністрам Брытаніі стане Тэрэза Мэй


Новым прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі стане дзеючая кіраўнік Міністэрства замежных справаў краіны Тэрэза Мэй. Яна засталася адзінай кандыдаткай на пасаду пасля таго, як сёння ейная канкурэнтка намесніца міністра энергетыкі Андрэа Лідсам – прыхільніца «Брэкзіту» – выйсця Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, заявіла пра адмову ўдзелу ў выбарчай гонцы.

Такім чынам, Мэй стане другой у гісторыі і першай за апошнія дваццаць пяць год жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі. Да таго ж будучая кіраўнік ураду востра крытыкавала ідэю правядзення рэферэндуму па выхадзе Лондану з Абʼяднанай Еўропы, за што прагаласавалі амаль пяцьдзясят адзін адсотак выбарнікаў. Пакуль жа пасаду прэм’ера займае ініцыятар рэферэндуму, а пасля ягоны праціўнік Джэймз Кэмеран, які заявіў пра сваю адстаўку ў дзень абвяшчэння вынікаў галасавання.

Стужка навінаў