Паскораны рост заробкаў, зыход замежных кампаній і арыентацыя на Расею. Галоўныя трэнды беларускай эканомікі


Эканоміка Беларусі працягнула аднаўленчы рост, але рост рэальных заробкаў двухразова перавышае рост ВУП, што закладвае пад айчынную гаспадарку міну запаволенага дзеяння. Улада б’е па прыватным бізнесе, сыходзяць заходнія інвестары, затое доля ўсяго расейскага расце. Такія трэнды ў беларускай эканоміцы адзначылі беларускія аналітыкі ў чарговым выпуску «Трэкеру перамен».

У камандзе экспертаў – палітычныя аналітыкі Павел Слюнькін і Арцём Шрайбман, сацыёлагі Філіп Біканаў і Генадзь Коршунаў ды эканаміст Леў Львоўскі. Распавядаем самае галоўнае.

Знешняя эканоміка: ва ўдушлівых абдымках Расеі

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Галоўнымі тэндэнцыямі ў знешняй эканоміцы гэтым летам сталі аднаўленне санкцыйнай актыўнасці, працяг адтоку замежнага бізнесу і пошук новых шляхоў і падставаў атрымання расейскай дапамогі.

Больш чым праз год няпэўнасці Еўрапейскі саюз вырашыў супярэчнасці паміж краінамі-чальцамі па пытанні санкцый у дачыненні да Беларусі і прыняў новы абмежавальны пакет. Новыя абмежавальныя меры не ўяўляюць пагрозы макраэканамічнай стабільнасці Беларусі, аднак найбольш прынцыповым фактам з’яўляецца наступны: нягледзячы на шматмесячную кампанію шэрагу дзяржаў за зняцце санкцый з беларускай калійнай галіны ўзамен на пашырэнне санкцый на іншыя галіны, усе раней прынятыя ЕЗ санкцыі засталіся ў сіле.

Ключавую ролю ў дасягненні кампраміснай дамоўленасці адыграла Іспанія, якая старшынюе ў ЕЗ, а таксама Польшча. Ідэю санкцыйных паслабленняў супраць калію ў ЕЗ пакуль адклалі на будучыню і прывязалі яе да сітуацыі на сусветным харчовым рынку.

Аналітыка
Беларуская спецдакладчыца ААН, што адмывае дыктатуры ад санкцыяў. Хто такая Алена Доўгань
2023.09.20 07:10

Працягваецца адток замежных кампаній з Беларусі. За першыя паўгода ў Менску закрыліся прадстаўніцтвы 34 арганізацый з замежным капіталам, а адкрылася толькі 11. Кампанія Stadler адмовілася ад замовы на вытворчасць цягнікоў для менскага метро, спаслаўшыся на санкцыі; у выніку новыя электрацягнікі было вырашана закупляць у Расеі. Летам быў абвешчаны пачатак адразу некалькіх эканамічных партнёрстваў з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі Украіны. Беларускае зерне пачалі адгружаць праз порт Марыўпалю. Акупацыйная адміністрацыя Данецкай вобласці дамовілася аб супрацы з беларускім холдынгам «Амкадор», а таксама падпісала пагадненне аб супрацы з кампаніяй «Магілёўліфтмаш».

Нягледзячы на праблемы з выдзяленнем расейскага «крэдыту на імпартазамяшчэнне», аб якім Аляксандр Лукашэнка гаварыў вясной, першы транш усё ж паступіў гэтым летам і быў паспяхова асвоены. Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пагадзіўся на прадастаўленне Беларусі нізкай цаны на газ у рамках доўгатэрміновага кантракту з «Газпромам» да 2031 года.

Каментар
У задушлівых абдымках Расеі: што чакае эканоміку Беларусі і нацыянальную валюту
2023.09.01 18:19

Унутраная эканоміка: штучная накачка грашыма

За апошнія тры месяцы эканоміка Беларусі працягнула аднаўленчы рост, разам з чым пачалі выяўляцца першыя прыкметы яе перагрэву прычыны празмернага яе стымулявання. Гэта бачна ўжо няўзброеным вокам. У чэрвені агульная сума наяўных грошай у абароце падскочыла на 54% і склала 8,6 млрд рублёў.

Складскія запасы, якія дасягнулі лакальнага гістарычнага максімуму ў першым квартале 2023 года, пачалі пакрысе памяншацца, аднак змяніўся іх якасны склад: да «праблемных» тавараў дадаліся харчовыя, складанасцяў са збытам якіх раней не было. У чэрвені складскія запасы малочнай прадукцыі дасягнулі ў грашовым эквіваленце 400 млн долараў.

Альфа Банк, обменник, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Рост рэальных заробкаў двухразова перавышае рост ВУП, а на рынку працы назіраецца рэкордны дэфіцыт працоўнай сілы. З устараненнем сезоннасці, ліпеньскі ВУП хоць і быў вышэйшы, чым год таму, аказаўся больш чым на 1% ніжэй, чым у чэрвені.

Лідарамі росту эканомікі сталі галіны-аўтсайдэры 2022 года: апрацоўчая прамысловасць, будаўніцтва, гандаль і транспарт. За пазітыўнай статыстыкай у галіне па-ранейшаму стаіць поспех у наладжванні лагістычных ланцужкоў для экспарту калійных угнаенняў, а таксама ўнікальная сітуацыя, у якой Беларусь выйграе ад цэнавых абмежаванняў у адносінах да расейскай нафты.

Ужо традыцыйны антылідар беларускай эканомікі – IT – заняў стагнуючую траекторыю на ўзроўні мінус 13% -15% адносна 2021 года. У жніўні сімвалічны апошні цвік у труну прагрэсіўнага і незалежнага іміджу беларускай ІТ-індустрыі быў забіты з прызначэннем былога прэс-сакратара КДБ на пасаду кіраўніка Парка высокіх тэхналогій.

У бліжэйшыя месяцы мы хутчэй за ўсё ўбачым павольны рост адносна дна 2022 года, а паступова і аднаўленне сектару да ўзроўняў 2021 года. Але з-за памяншаецца долі сектару ў эканоміцы, ранейшага ўкладу ў агульныя тэмпы росту ВУП чакаць ужо не даводзіцца.

У дадатак да рэкорднага росту рэальных заробкаў, беларусы бяруць усё больш крэдытаў. У чэрвені грамадзяне ўсталявалі чарговы рэкорд па даўгах перад банкамі, толькі каб пабіць яго ў ліпені.

На гэтым фоне рэзка павысіўся аб’ём наяўных грошай у абарачэнні: за першае паўгоддзе рост гэтага паказчыка склаў 24,4%, а асобна за чэрвень – 54%. У канцы чэрвеня Аляксандр Лукашэнка вырашыў яшчэ больш пашырыць мандат Банку развіцця, і зараз ён можа не толькі наўпрост фінансаваць прадпрыемствы, але і выдаваць банкаўскія гарантыі для крэдытавання ў камерцыйных банках. Галоўны праваднік дзяржаўных інвестыцый за першыя паўгода прафінансаваў праекты бюджэтам у 1,2 млрд рублёў, практычна падвоіўшы адпаведны паказчык ж перыяд 2022 года.

Агляд
BEROC: IT-галіна Беларусі ачуняе толькі пасля «палітычных пераменаў» у краіне
2023.09.14 17:45

Урад і далей прытрымліваецца мяккай манетарнай палітыкі пры адначасовым адміністрацыйным кантролі над коштамі. Нягледзячы на актыўную эмісію, інфляцыя заставалася нізкай у другім квартале, а ў чэрвені гадавы эквівалент павышэння цэн дасягнуў гістарычна нізкага ўзроўню 2,9%. Згодна заявам Нацыянальнага банку, гэты вынік быў часткова дасягнуты дзякуючы ўмацаванню беларускага рубля ў адносінах да расейскага і запаволенні інфляцыі ў Расеі, а таксама часткова за кошт дзейнага адміністрацыйнага кантролю над коштамі.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банку, інфляцыйны навес – гэта значыць розніца паміж інфляцыяй без адміністрацыйнага рэгулявання коштаў і фактычнай інфляцыяй – павялічыўся да 5,6 п.п. да другога кварталу. З улікам гэтага верагодна, што інфляцыя пачне расці пазней у гэтым годзе, хоць памер магчымага скачка складана ацаніць, бо ён залежыць ад дзеянняў Нацыянальнага банку.

Згодна з прагнозамі, па выніках года інфляцыя разгоніцца, але ўсё яшчэ будзе заставацца ўдалечыні ад сваіх гістарычных максімумаў.

Па ацэнцы аналітыкаў BEROC, па выніках года інфляцыя будзе знаходзіцца ў дыяпазоне 5% -7%; паводле абноўленага ў чэрвені прагнозу ЕАБР, яна складзе 7,8%; Сусветны Банк прагназуе ўзровень у 11%. Сам Нацыянальны банк Беларусі чакае рост гадавой інфляцыі да ўзроўню 6%-7%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Насуперак усім складанасцям, цікавасць дзяржавы да кантролю над коштамі працягвае расці. З 1 лістапада ўрад плануе пачаць рэгуляваць кошты на стаматалагічныя паслугі, а таксама было вырашана замацаваць кошты на дровы і торф для насельніцтва.

Застаецца прыкметным трэнд на адзяржаўленне эканомікі: улада бʼе па прыватным бізнесе і дапамагае дзяржаўнаму.

Летам многія віды бізнесу сутыкнуліся з забараняльным дзяржрэгуляваннем. У ліпені скончыўся тэрмін, на працягу якога аграсядзібы павінны былі прайсці дадатковую рэгістрацыю. У выніку зрабіць гэта змагла толькі палова з існуючых у краіне прадпрыемстваў гэтага тыпу. Дадатковую сертыфікацыю хочуць увесці і для гасцініц.

У дзяржаўных прадпрыемстваў справы ідуць лепш. Урад даў гарантыі пагашэння крэдыту хранічна стратнаму дзяржпрадпрыемству «Беларускія шпалеры», які належыць «Беларусбанку». Буйныя беларускія прадпрыемствы зрабілі справаздачу аб тым, што ўжо асвоілі першы транш расейскага крэдыту «на імпартазамяшчэнне». «Беларуснафта» плануе пабудаваць завод па вытворчасці фракцыйнага пяску ў Брэсцкай вобласці. А беларуска-кітайскі завод «БелДжы» плануе сёлета вырабіць 9,5 тысяч аўтамабіляў – у два разы больш, чым годам раней.

Вытворцы беларускага калію сутыкнуліся з праблемамі і адразу пачалі вырашаць іх за кошт дзяржавы. Новыя лагістычныя ланцужкі, якія ўдалося наладзіць пасля таго, як Літва забараніла перавозку беларускага калію праз сваю тэрыторыю, абыходзяцца значна даражэй за перавозкі праз порт Клайпеды.

У перыяд высокіх коштаў на калій вытворца мог сабе дазволіць памяншэнне прыбытковасці адгрузак, але зараз, калі сусветныя цэны на ўгнаенні практычна вярнуліся да сваіх даваенных значэнняў, вазіць калій у Кітай па чыгунцы становіцца невыгодна. Праблемы дэбіторскай запазычанасці «Беларуськалія» было вырашана перакласці на камерцыйныя банкі, тым часам ураду застаецца спадзявацца на лабіраванне зняцця калійных санкцый паўднёваеўрапейскімі краінамі.

Агляд
Эксперты BEROC: санкцыі ЕЗ непрадукцыйныя. Абмежаванні мусяць мець эфект неспадзяванкі
2023.08.28 08:00

Саша Гоман belsat.eu

Стужка навінаў