У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што збілі 18 беспілотнікаў над Курскай вобласцю


Вайсковае ведамства РФ паведаміла пра масавую атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на памежныя вобласці Расеі. Ёсць паведамленні і пра выбухі ў акупаваных РФ тэрыторыях Украіны.

Беспілотнік. Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: Аappp / Shutterstock / Fotodom

У Міністэрстве абароны адзначылі, што дзяжурныя сродкі СПА перахапілі 27 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў, з якіх 18 над Курскай вобласцю і два над Белгародскай былі знішчаныя ў паветры.

Пра выбухі ў акупаваным Крыме паведаміў і кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопалю Міхаіл Разважаеў. Але, паводле яго, гэта проста вучэнні:

«Гучныя гукі ў раёне Паўночнага мола – гэта Чарнаморскі флот праводзіць вучэнні з ужываннем рэактыўных бамбамётаў. У горадзе ўсё спакойна».

Ахвяры расейскіх абстрэлаў

Тым часам Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны заявіў, што за мінулыя содні расейскія войскі нанеслі 2 ракетныя і 43 авіяцыйныя ўдары, учынілі 59 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

«У выніку расейскіх тэрарыстычных нападаў, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі прыватныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура», – гаворыцца ў паведамленні.

Авіяцыйныя ўдары зазналі 25 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай вобласці, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў. Пад артылерыйскім агнём апынуліся каля 100 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў.

Каментар
Ці можна беларусам у Польшчы хадзіць на палітычныя акцыі, звязаныя з польскімі выбарамі?
2023.10.12 17:33

У сітуацыі, калі ў Збройных сілаў Украіны не атрымліваецца прарваць фронт у Запарожскай вобласці і выйсці да Такмаку, расейскае камандаванне вырашыла перахапіць ініцыятыву і зладзіла наступленне на Аўдзееўку ў Данецкай вобласці. Пакуль прасоўванне агрэсара мінімальнае, а страты – вялікія. Аднак нельга выключаць, што гэтыя атакі могуць прымусіць Украіну адцягнуць сілы з поўдня.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў