«Дамаўляемся, ці будзем блакаваць». Польскія дальнабойнікі страйкуюць на мяжы з Беларуссю


24 фуры за содні праедзе з Польшчы ў Беларусь праз адзіны дзейны пункт пропуску «Казловічы». Польскія дальнабойнікі заблакавалі праезд фураў, каб польскія ўлады прыпынілі працу беларускіх і расейскіх транспартавых кампаніяў, якія, кажуць яны, захапілі ўсходні транспартавы рынак.

Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Страйк польскіх перавознікаў каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

«Заблакавалі мяжу, каб наш транспарт быў нарэшце заўважны і каб выканалі нашыя патрабаванні. Каб не быць ігнараванымі нашым урадам. Мы хочам размаўляць з міністрам транспарту Польшчы, каб абмеркаваць умовы, паводле якіх гэтае транспартаванне мае надалей адбывацца ў Польшчы. Ці дамаўляемся, супрацоўнічаем і ездзім далей без праблемаў, як было да гэтай пары, ці будзем блакаваць. Усе прэтэнзіі да нашага ўраду», – распавёў «Белсату» адзін з удзельнікаў блакавання на мяжы.

Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Страйк польскіх перавознікаў каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

У страйку бяруць удзел прадпрымальнікі, а не кіроўцы. Каля сотні іхных фураў заблакавалі праезд да пункту пропуску «Карошчын», што ў кірунку беларускага пункту «Казловічы». Раз на гадзіну яны прапускаюць адно грузавое аўта незалежна ад таго, якой яно краіны.

Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Грузавыя машыны польскіх перавознікаў, якія бяруць удзел у страйку каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Страйкоўцы будуць дзяжурыць прынамсі да 27 траўня. На месцы арганізаваная прыбіральня. Удзельнікі забяспечаныя ежаю, напоямі і цярплівасцю.

Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Паліцэйскі аўтамабіль каля брамы тэрміналу ў Карошчыне, уезд на які з 9 траўня заблакаваны ў межах страйку польскіх перавознікаў. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Кіроўцы адпачываюць ў намёце падчас страйку ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Сцягі на слупе каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне ў першы дзень страйку польскіх перавознікаў. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Страйк польскіх перавознікаў каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Імправізаванае бюро аргкамітэту страйку польскіх перавознікаў каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Страйк польскіх перавознікаў каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Кіроўца размаўляе праз тэлефон побач з фурай насупраць уезду на аўтамабільны тэрмінал падчас страйку польскіх перавознікаў у Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Hавiны
З 9 траўня будзе заблакаваны адзіны грузавы памежны пераход на беларуска-польскай мяжы
2023.05.09 08:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў