Расея заявіла, што не выведзе ядравай зброі з Беларусі, пакуль ЗША не прыбяруць сваёй з Еўропы


Намеснік дэпартаменту ў пытаннях нераспаўсюду і кантролю над узбраеннямі МЗС РФ Канстанцін Варанцоў падчас паседжання Першага камітэту раззбраення Генеральнай асамблеі ААН заявіў, што вывад расейскай ядравай зброі з Беларусі немагчымы без «адмовы ЗША і NATO ад курсу на падрыў бяспекі Расеі», піша ТАСС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ядравая зброя.
Фота: mil.ru

Пад падрывам бяспекі Расеі мелася на ўвазе наяўнасць ядравай зброі ЗША ў Еўропе.

«Пастаноўка пытання пра перагляд супольна прынятых Расеяй і Беларуссю рашэнняў у ядравай галіне цалкам нерэалістычная без адмовы ЗША і NATO ад шкоднага курсу на мэтанакіраваны падрыў нашай бяспекі і без поўнага вываду з Еўропы амерыканскай ядравай зброі з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры», – сказаў Варанцоў.

Расейскі чыноўнік зазначыў: размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі не можа разглядацца як парушэнне бяз’ядравага статусу нашай краіны, бо поўны кантроль за ядраваю зброяй належыць Расейскай Федэрацыі.

Hавiны
МЗС РФ: Размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі ідзе па графіку
2023.09.07 11:16

Пра размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка 2023 года. 16 чэрвеня ён паведаміў, што першыя тактычныя ядравыя снарады дастаўленыя ў Беларусь і да канца 2023 года будзе размешчаная ўся запланаваная колькасць зброі. 27 чэрвеня Лукашэнка пацвердзіў, што частка расейскай ядравай зброі ўжо ў Беларусі.

У верасні пачаўся чарговы этап дастаўкі кампанентаў расейскай ядравай зброі ў Беларусь, паведамляла супольнасць беларускіх чыгуначнікаў.

Hавiны
Пуцін зноў трасе ядравай зброяй і дапускае адкліканне ратыфікацыі дамовы аб забароне ядравых выпрабаванняў
2023.10.05 21:19

Падчас выступу на пленарнай сесіі штогадовага пасяджэння дыскусійнага клубу «Валдай» 5 кастрычніка Уладзімір Пуцін дапусціў магчымасць адклікання Расеяй ратыфікацыі Дамовы аб усёахопнай забароне ядравых выпрабаванняў (ДУЗЯВ), а таксама заявіў пра паспяховае выпрабаванне міжкантынентальнай ракеты з ядраваю сісэмаю «Буравеснік».

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў