Франак Вячорка: з дакументаў Еўразвязу аб візавых абмежаваннях афіцыйна выключылі беларусаў


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка 6 верасня напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што «афіцыйна з дакументаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях выключана згадка беларусаў».

31 жніўня ў Празе з удзелам міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ, украінскага міністра Дмытра Кулэбы і вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ Жузэпа Бурэля прайшоў Форум для Украіны. Тады ж стала вядома, што Еўразвяз прыпыніў пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй.

Міністр замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта (Péter Szijjártó) заявіў, што большасць краінаў ЕЗ падтрымалі прыпыненне пагаднення, якое спрашчае выдаванне візаў расейцам.

Hавiны
У Радзе Еўропы заклікалі не ствараць візавых абмежаванняў актывістам з Беларусі і Расеі
2022.08.31 15:03

Сярод краінаў Аб’яднанай Еўропы Польшча, Чэхія, Літва, Латвія і Эстонія выступаюць за поўную забарону турызму для грамадзянаў Расеі. Нямеччына і Францыя, у сваю чаргу, заяўляюць, што такая захада контрпрадуктыўная, бо простым расейцам усё роўна трэба дазволіць доступ на Захад.

Адначасова камісарка Рады Еўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч (Dunja Mijatović) заклікала краіны – чальцы арганізацыі не ўскладняць атрыманне візаў і легалізацыю для грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў з Беларусі і Расеі.

На Форуме для Украіны прысутнічаў Франак Вячорка. Ён паведаміў, што паводле папярэдняй дамоўленасці візавых санкцыяў супраць беларусаў Еўразвяз уводзіць не збіраецца.

Hавiны
Урад Латвіі падтрымаў больш жорсткія ўмовы атрымання ВНЖ грамадзянамі Беларусі і Расеі
2022.09.06 17:59

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў