Прыгожын заявіў пра «юрыдычнае» ўзяцце Бахмуту


Кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын заявіў, што ягоныя падраздзяленні «юрыдычна» захапілі Бахмут. У якасці доказу Прыгожын падняў расейскі сцяг на будынку гарадской адміністрацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Бахмут, Украіна. Крыніца: unian.net

Стваральнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын 2 красавіка позна ўвечары распавёў, што расейскія войскі захапілі будынак гарадской адміністрацыі гораду, і гэта, маўляў, азначае «юрыдычнае» ўзяцце Бахмуту. Таксама Прыгожын заявіў, што над будынкам вывесілі расейскі сцяг з надпісам «Светлая памяць Уладлену Татарскаму», які загінуў 2 красавіка падчас выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбурзе.

Пры гэтым Прыгожын дадаў, што захад гораду кантралююць ЗСУ.

Раней расейскія войскі ўжо не раз заяўлялі, што ўзялі Бахмут, але ўкраінскія вайскоўцы насамрэч надалей трымаюць абарону.

Абноўлена
ISW: расейскія вайскоўцы захапілі 65 % Бахмуту
2023.03.29 09:16

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў