Стваральнікі амерыканскага слоўніка Merriam-Webster выбралі ў якасці галоўнага слова 2017 года «фемінізм».
Усплёск папулярнасці слова прыпадае на студзень, калі пасля інаўгурацыі Трампа ў краіне прайшла хваля жаночых маршаў. Яшчэ адзін пік здарыўся, калі дарадца Трампа Кэліэн Конуэй дала інтэрв’ю, у якім распавяла, што значыць быць феміністкай.
Акрамя таго, цікавасць да «фемінізму» у пашукавіках звязваюць са шматлікімі скандаламі вакол сексуальных дамаганняў і флэшмобамі ў соцсетках.
Сярод найбольш папулярных словаў году апынуліся таксама «замяшаны» (complicit), «эмпатыя», «гіраскоп», «ураган», «федэралізм» і «промах» (gaffe). Першае – звязана з расследаваннямі уцечак у адміністрацыі Трампа, а апошняе з памылковай абʼявай пераможцы фільму «Ла-ла-лэнд» на прэміі «Оскар».
Раней складальнікі слоўніка ангельскай мовы Collins Dictionary прызналі словам года словазлучэнне «фэйкавыя навіны».
У 2016-ым, паводле «Collins», словам году быў «Brexit» (выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ). Паводле «Oxford Dictionaries», такім словам было «post-truth» (постпраўда).
ДР belsat.eu