Нацбанк растлумачыў, навошта выставяць на продаж пакет акцыяў «Беларусбанку»


Фота nashkraj.by

Продаж пакету акцыяў «Беларусбанку» не звязаны з неабходнасцю павялічыць грашовы абʼём банку. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанку Павел Калаур на прэс-канферэнцыі ў Менску 6 траўня.

Капіталу ў «Беларусбанку» дастаткова нават для сітуацый з улікам стрэс-тэстаў. «Таму дакапіталізацыя яму, хутчэй за ўсё, не спатрэбіцца», – сказаў Калаур. Ён адзначыў, што «эканоміцы патрэбны акцыянерны капітал». «Але інвестар важны не толькі з-за прыцягнення капіталу – галоўнае, гэта сучасныя тэхналогіі», – дадаў кіраўнік Нацбанку.

Важна разумець, як мы ў асобных банках адстаём з пункту гледжання бізнес-працэсаў, прызнаў Калаур. «Не буду казаць, з кім з кіраўнікоў банку сустракаўся, але ён параўнаў, як працуюць інстытуты, дзе ўсё на сучасным узроўні, і тыя, дзе так, як ёсць. Ён быў у лёгкім шоку», – усміхнуўся старшыня праўлення Нацбанку.

Адказваючы на ​​пытанне, які пакет акцыяў «Беларусбанку» будзе выстаўлены на продаж, Калаур сказаў, што «гэта яшчэ не вызначана». «Думаю, што правільная пастанова – да блокпакету», – растлумачыў ён.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанку Тарас Надольны дадаў, што пакуль сурʼёзнай цікавасці да гэтага актыву няма, але гэтая праца толькі пачынаецца. Пры гэтым 2017 год у якасці тэрміну падрыхтоўкі прапаноў – арыентацыйны.

На днях была створаная працоўная група для каардынацыі работы ў рэалізацыі мінарытарнага пакету акцыяў «Ашчадны банк «Беларусбанк». Група мусіць узгадніць папярэднюю ацэнку кошту акцыяў банку ды зоймецца арганізацыйнымі справамі. Прапановы аб выбары пакупніка акцыяў павінна быць унесена ва ўрад да 1 лістапада 2017 года.

МЯ, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары