[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]
Гомельскія чыноўнікі адрамантавалі шпіталь пасля публікацыі роліка на «Youtube».
5 чэрвеня ў пасёлку Акцябрскі адкрылі адрамантаванае аддзяленне ў раённым шпіталі. Старшыня райвыканкаму падзякаваў людзям ды арганізацыям, якія бралі ўдзел у рамонце, але, на жаль, не згадаў дваіх мясцовых жыхароў, Андрэя Павука і Віктара Пузырына. Хлопцы не давалі грошай на рамонт і не ўдзельнічалі ў суботніках, але, на думку медперсаналу, менавіта з-за іх актыўнасці і распачаўся доўгачаканы рамонт дзіцячага аддзялення.
[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]
Напрыканцы 2014 г. дачка сп. Пузырына трапіла ў раённы шпіталь. Калі бацька ўбачыў умовы, у якіх лечаць дзяцей, ён быў шакаваны. Пасля чаго вырашыў разам са сваім сябрам, мясцовым паэтам і актывістам Андрэем Павуком, зняць ролік пра гаротны стан дзіцячага аддзялення.
Сказана – зроблена. Ролік размясцілі ў сеціве. За кароткі час – звыш 600 праглядаў, бурнае абмеркаванне ў каментарах. У выніку чыноўнікі заварушыліся, і справа рамонту скранулася з месца.
«Вось прыклад, – кажа Андрэй Павук, – як ініцыятыва аднаго чалавека вырашыла праблему. А
калі б кожны гэтак мог, каб нас было болей, ніхто б з нас вяровак не віў, і з намі б лічыліся».
[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]
Ларыса Кавальчук, belsat.eu, Гомель