Намесніка мэра Асіповічаў звольнілі за хуліганства


Пра хулігана, які на момант тэлефанавання займаў пасаду ажно намесніка старшыні Асіповіцкага райвыканкаму, сайту «Хартыя’97» распавялі чытачы. Паводле парталу, пасля інцыдэнту чыноўніка звольнілі прамінулым днём. У райвыканкаме «Белсату» змаглі толькі пацвердзіць факт звальнення.

«А ён у нас звольнены. Я вам нічога не магу сказаць у гэтым пытанні. Давайце вы лепш патэлефануеце а другой гадзіне – будзе сакратар і магчыма яна дасць вам нейкую заяву».

Цягам дня датэлефанавацца да сакратара ўжо не ўдалося

Тым часам, як нам распавялі ў райвыканкаме, намесніка мэра – Аляксандра Шаўлюгу – сапраўды звольнілі 21-га або 24-га красавіка. Прычыны звальнення назваць не змаглі. Праўда, на старонцы Асіповіцкага райвыканкаму ў інтэрнэце прозвішча чыноўніка дасюль значыцца сярод працаўнікоў.

Паводле сайту, спадар Шаўлюга, сярод іншага, займаецца пытаннямі медыяў, адукацыі, моладзевай палітыкі ды ідэалогіі.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат»

Стужка навінаў