На трасе Менск-Магілёў пад прыкрыццём дэсантнікаў садзіліся вайсковыя самалёты


У рамках падрыхтоўкі да беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» на трасе Менск-Магілёў сёння раніцай праходзіла адпрацоўка выкарыстання ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў.

Транспартны Ан-26 першым сеў на аўтамабільны ўчастак дарогі, пасля яго з інтэрвалам у 10 хвілін парна селі знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25 і вучэбна-баявыя Як-130 Узброеных Сіл Беларусі.

Прыкрыццё імправізаванага аэрадрому ажыццяўляецца не толькі з паветра, але і на зямлі сіламі тактычнага дэсанту. Падрыхтоўку аўтамабільных участкаў дарогі да прызямлення самалётаў, запраўку, маскіроўку авіяцыйнай тэхнікі і сродкаў наземнага забеспячэння ажыццяўляюць падраздзялення інжынерна-аэрадромнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння, паведамляе БелТА.

 

 

Як вынікае з паведамлення БелТА, у аперацыі на трасе «Менск-Магілёў» прымалі ўдзел толькі беларускія вайскоўцы. Аднак яшчэ учора актывіст АГП Зміцер Кавалгін бачыў на магілёўскай трасе дзясяткі адзінак вайсковай тэхнікі і намёты з расейскім сцягам.

На могилёвской трассе десятки единиц военной техники, палатки, развивается российский флаг… Прямой широкий участок дор…

Publié par Дмитрий Ковалгин sur jeudi 24 août 2017

 

ІІ, belsat.eu; фота – БелТА

Глядзі таксама
Каментары