На Століншчыне крадуць глебу з лесу (Фотафакт)


Такім чынам мясцовыя жыхары імкнуцца падвысіць ураджайнасць сваіх агародаў.

Паводле Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, пад вёскай Плотніца, што на Століншчыне, злавілі двух вяскоўцаў, якія насыпалі ў мяхі ўрадлівы пласт зямлі. Мужчыны накапалі 20 мяхоў.

Паводле беларускага заканадаўства, за такія дзеянні вяскоўцы атрымаюць штраф у памеры 20 базавых велічыняў і сплацяць па 40 базавых кампенсацыі за псаванне глебы (па 1 базавай за кожны квадратны метр). Супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі адзначаюць, што падобныя выпадкі здараюцца ўсё часцей.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары