На Піншчыне тэрмінова набіраюць групы навучэнцаў па рабочых спецыяльнасцях


Пінскія ўлады кінуліся выконваць загад Аляксандра Лукашэнкі.

У раённай газеце «Полесская правда» з’явілася аб’ява Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Пінскага райвыканкаму, ў якой гаворыцца, што беспрацоўных грамадзянаў тэрмінова набіраюць у групы для навучання па наступных спецыяльнасцях: электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання, электрагазазваршчык, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі «А».

Навучаць абяцаюць бясплатна і нават будуць плаціць стыпендыю.

Пінчукі, мяркуюць што гэты набор робіцца, каб выканаць да 1 траўня загад Аляксандра Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў