На Дні беларускага пісьменства ў Заслаўі заклеілі словы па-беларуску


На адным з плакатаў, аформленых па-расейску да Дня беларускага пісьменства, невядомыя зрабілі беларускамоўны надпіс, які аднак пратрываў нядоўга.

На вуліцы Вялікай у Заслаўі змешчаны плакат, на якім – выявы маладых людзей, разгорнутай кнігі, заслаўскай царквы XVI стагоддзя і подпіс па-расейску «Время читать».

[vc_single_image image=”346792″ img_size=”large”]

Невядомыя дадалі да гэтага надпісу яшчэ адзін – «Час чытаць». Моўную дыверсію аператыўна ліквідавалі, заляпіўшы крамольны надпіс белай паперай. Тады нехта заляпіў кавалкам паперы і рот маладзёна на плакаце.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года. Сёлета з нагоды свята ў Заслаўі адкрылі помнік заснавальніку гораду – князю Ізяславу.

МЯ, belsat.eu, паводле gazetaby.com

Стужка навінаў