Cтаўку адзінага падатку для ІП і фізічных асобаў у Менску павялічылі на 12 %


Падаткі для IП у Менску выраслі на 12 %

Прычына павышэння: стаўка адзінага падатку, паводле чыноўнікаў, у 45 % выпадкаў не адпавядае вызначаныму ў Падаткавым кодэксе РБ на 2017 год.

Апошні раз у Менску стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў павышаліся менш за год таму: 29 сакавіка 2016 года. Павышэнне тады склала ў сярэднім 15 %.

Менгарсавет прыняў адпаведнае рашэнне летась 21 снежня. 19 студзеня яно было апублікавана на pravo.by і набыло моц.

У  падаткавай інспекцыі Менску падкрэсліваюць, што дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. Паводле просьбаў прадстаўнікоў бізнесу павышаныя стаўкі падатку не будуць спаганяць з тых, хто працуе ў гандлёвых цэнтрах «Падземны горад», «Люстэрка», «Паркінг» і «Пасаж». У спіс абʼектаў з паніжанай стаўкай таксама ўключылі ГЦ «Купалаўскі» і «Шчасце». А вось «Галілеа» і «Скала» трапілі ў спіс абʼектаў з павышанай стаўкай.

Агулам у Менску зарэгістравана каля 70 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, з іх 20 %, або 14,6 тыс. – плацельшчыкі адзінага падатку, удзельная вага паступленняў ад іх у агульнай суме ў бюджэт Менску складае каля 15 %.

Прагназуецца, што ў 2017 годзе ад ІП і фізічных асобаў, якія выплачваюць адзіны падатак, у бюджэт у 2017 годзе паступіць Br 21,9 млн, у тым ліку Br 2,4 млн дадаткова.

 ВД, паводле belta.by
Глядзі таксама
Каментары