МЗС: чакаем поўнай адмены санкцыяў ЕЗ і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй


Пра гэта 15 кастрычніка заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў Менску, каментуючы прыпыненне санкцыяў у дачыненні да Беларусі.

«Наша пазіцыя адносна антыбеларускіх санкцыяў вядомая: яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. Чакаем іх поўнай адмены і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй», – заявіў Мірончык.

12 кастрычніка Рада ЕЗ па замежных справах прыняла рашэнне аб прыпыненні на чатыры месяцы санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае да канца кастрычніка.

У цяперашні час пад візавыя і фінансавыя санкцыі Еўразвязу падпадаюць 175 беларускіх грамадзянаў і каля 20 прадпрыемстваў, якія ЕЗ абвінавачвае ў парушэнні правоў чалавека і фінансаванні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў