Міністэрства гандлю правяло расследаванне і даведалася, чаму даражэе мяса курыцы


У Беларусі трэці месяц запар даражэе мяса курыцы. З гэтай нагоды Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь правяло расследаванне. Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву belta.by паведаміў намеснік міністра Іван Вежнавец. Тым часам услед за птушкай сталі расці кошты і на іншыя віды мяса.

«Трэба разумець, што гэтая прадукцыя – і свініна, і кураціна – узаемазвязаны. Калі расце цана на птушку, то свініна за ёй рухаецца. Пасля антыманапольнага расследавання па птушцы нейкія зрухі будуць і па свініне. Нейкія вынікі на бягучы момант я б не хацеў агучваць. Пасля рашэння камісіі мы гэта ўсё прадставім грамадскасці», – патлумачыў Іван Вежнавец, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Паводле звестак Белстата, у мінулым месяцы кошты на паўфабрыкаты з мяса птушкі выраслі больш чым на 6%, на курэй – амаль на 8%. Прадпрыемствы тлумачаць гэта тым, што павялічыўся імпарт мяса птушкі ў Расію і адкрыўся кітайскі рынак для вытворцаў.

Адмыслоўцы з Федырацыі прафсаюзаў, якая займаецца маніторынгам коштаў на сацыяльна значныя тавары, заяўляюць, што падставаў для такога росту коштаў няма. З гэтым пагаджаюцца і ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары