Мясніковіч: Валюты пад поўную патрэбу насельніцтва няма і быць не можа


Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што эканоміка Беларусі не гатовая задаволіць попыт грамадзянаў на наяўную валюту, і ніколі не была гатовая да гэтага.

«Сёння ў насельніцтва ёсць выбар – ці не купляць долары, або купіць іх з 30% камісіяй. У нас у краіне столькі долараў няма і не можа быць, каб задаволіць запыты на валюту ў поўнай патрэбе», – заявіў Мясніковіч у нядзелю ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

Ён нагадаў, што камісія не спаганяецца пры куплі валюты для разлікаў за імпарт нафты, нафтапрадуктаў, электраэнергіі і газу. «Такім чынам, энергетыка абароненая, уклады абаронены, гэта ж тычыцца заробкаў і пенсіяў«, – сказаў кіраўнік ураду, падае interfax.by.

Сёння 22 снежня падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на долары ў 12 разоў перавышаў прапанову, падае «Наша ніва».

Прапанова склалася на ўзроўні $6,5 мільёна, а вось попыт амаль дайшоў да $80 мільёнаў. Таргі доларам на некаторы час былі прыпыненыя, у выніку Нацбанк зафіксаваў курс 10930 рублёў, на 30 рублёў больш, чым на папярэдніх таргах. Упершыню з лістапада мінулага года афіцыйны курс вырас так моцна.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by, nn.by

Стужка навінаў