Мясніковіч кажа пра павелічэнне прыбыткаў беларусаў на 10 % – «да канца пяцігодкі»


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу даў аптымістычны прагноз развіцця беларускай эканомікі ў бліжэйшую пяцігодку.

На думку Міхаіла Мясніковіча, да канца 2020 года рэальна павялічыць грашовыя прыбыткі беларусаў на 9,5-11 %. Гэта магчыма пры росце вытворчасці працы ў памеры 11-15 %, заявіў ён.

«Мы выступаем за безпазыковы плацежны баланс краіны, за збалансаванае развіццё. У якасці прыярытэтаў – занятасць, экспарт і інвестыцыі. Разлікі кажуць пра тое, што рэальна можна выходзіць на тэмп росту абʼёмаў ВУП 110-115%, экспарту – 120-125%», – адзначыў былы прэмʼер-міністр Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=SZ8XrzQ3vOI

Паводле яго, Беларусі неабходныя новыя віды дзейнасці і новыя прадпрыемствы, для чаго патрэбныя інвестыцыі. Пры гэтым як мяркуе Міхаіл Мясніковіч, інвестыцыі прыйдуць у краіну пры ўмове развіцця прыватнай ініцыятывы, стварэння прадпрыемстваў пераважна ў вытворчай сферы.

НМ, belsat.eu, паводле тэлеканалу «Беларусь 1»

Глядзі таксама
Каментары