Жыхары сталіцы пракаментавалі абяцанні кіраўніка краіны падняць заробак да паўтысячы долараў.
«Гэта нерэальна – грошы трэба браць дзесьці. Бюджэт у нас сярэдненькі, цэны высокія, таму не ведаю», – заявіла ў размове з «Белсатам» мянчанка.
Мужчына, да якога мы звярнуліся з пытаннем, сказаў:
«Не першы раз ужо, за 22 гады звыкся з гэтым – ён шмат гаворыць, але не атрымліваецца. Бо эканоміка не працуе. А я не ведаю адкуль браць. З кішэні ж не дастане!»
Яшчэ адна жанчына пажадала, «каб толькі не было горш».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
Чытайце таксама >>> Лукашэнка ізноў абяцае заробак $ 500, але з адным «але»
НМ, belsat.eu