МУС РФ прапанавала даваць беларусам расейскае грамадзянства без экзамену


МУС РФ выступіў з ініцыятывай вызваліць грамадзянаў Украіны і Беларусі ад праходжання камісіі на веданне расейскай мовы для атрымання расейскага грамадзянства. Пра гэта на пасяджэнні Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека заявіла прадстаўнік МУС РФ Вольга Кірылава.

«З’явілася прапанову вызваліць грамадзянаў Украіны і Беларусі ад праходжання камісіі на пацверджанне ведання расейскай мовы. Лічым, што гэтая ініцыятыва (у нас яна ўжо аформлена ў выглядзе законапраекта)… будзе рухацца», – сказала яна.

Кірылава таксама выказалася за вяртанне практыкі выдачы пасведчання на права жыхарства на працяглы тэрмін. «У старыя часы від на жыхарства быў дакумент, з якім можна было пражыць усё жыццё. Цяпер мы выдаем від на жыхарства на пяць гадоў і без права працягу. Мы лічым, што павінны выдаваць на пяць гадоў і з такой колькасцю, якой трэба, а, можа быць, з пэўнага ўзросту зрабіць і бестэрміновым», – адзначыла яна.

ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў