Пра гэта міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
Паводле Шуневіча, «агрэсіўнасць навакольнага асяроддзя сёння вельмі высокая, таму ведамства павінна мець магчымасць супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам, а беспілотная авіяцыя дапаможа вырашаць самыя аператыўныя задачы», піша belta.by.
«У кожным тэрытарыяльным упраўленні ўнутраных справаў павінен быць беспілотны авіяцыйны комплекс, паколькі ён дапамагае міліцыі вырашаць шмат тактычных і практычных задач – гэта выяўленне зніклых без вестак, людзей, якія заблудзіліся і выкрадзенага транспарту», - растлумачыў Шуневіч.
Міністр разлічвае, што МУС удасца набыць такую тэхніку ў бліжэйшы час.
Нагадаем, што беларускае ААТ «АГАТ – системы управления» выпускае беспілотны авіяцыйны комплекс (БАК) «Гриф – 100Э».
Так выглядае лятальны апарат «Гриф – 1Э»
А вось так наземны пульт упраўлення БАК
Міністр не ўдакладніў, якія менавіта беспілотнікі збіраецца набыць МУС.
ЮВ, belsat.eu