Моцны дождж сарваў футбольны матч паміж зборнымі Харватыі і Косава


Адборачны матч чэмпіянату свету паміж Харватыяй ды Косавам у Заграбе 2 верасня не быў дагуляны.

Галоўны суддзя матчу і камісар ФІФА прынялі рашэнне спыніць гульню на 22-й хвіліне пры ліку 0:0 – з-за незадавальняльнага стану поля пасля моцнага дажджу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Сёння вырашыцца, калі будзе працягнуты матч.

Сёння ж у межах адбору да ЧС-2018 зборная Беларусі на «Барысаў-Арэне» прыме Швецыю, пачатак гульні а 19:00.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі Antonio Bronic/ Forum

Стужка навінаў