МНС правядзе вучэнні ў яслях, лазні ды аўтобусным парку


МНС паведамляе пра правядзенне вучэнняў сілаў і сродкаў дзяржаўнай сістэмы папярэджання ды ліквідацыі надзвычайных сітуацыяў.

26 траўня вучэнні адбудуцца на Цнянскім вадасховішчы, дзе ад 11:00 да 13:00 правераць зладжанасць працы выратавальнікаў падчас ліквідацыі разліву нафтапрадуктаў на паверхні вадаёму.

Навучальныя пункты ў гэты дзень будуць размешчаныя ў жылым доме № 13 на вуліцы Берасцянскай і ў сталічным дзіцячым садку № 146.

27 траўня навучальныя цэнтры перанясуць у будынак ААТ «Амкадор-Белвар», аўтобусны парк № 7, лазню № 12 ды на іншыя абʼекты.

У чацвер і пятніцу на вуліцах Менску загучыць сірэна трывогі ды зʼявіцца тэхніка выратавальнікаў, міліцыя, вайскоўцы, а таксама людзі ў процівагазах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў