Міжнародны паралімпійскі камітэт забараніў беларусам несці сцяг Расеі


У камітэце адзначылі, што калі беларускія спартоўцы падчас параду панясуць сцягі суседкі, гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, і ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага Паралімпійскага камітэту будуць прынятыя пэўныя захады.

«Расея не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа, таму ніхто не будзе несці расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця», – заявілі радыё «Гаворыць Масква» ў МПК.

Пра тое, што беларусы возьмуць на Паралімпіяду расейскія сцягі заявіў старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары