Міністр замежных спраў Польшчы: Будуць новыя санкцыі супраць Расеі


Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Гжэгож Схетына ў інтэрвю тэлеканалу «TVP Info» заявіў, што Расею чакае ўзмацненне санкцыяў.

«Расея павінна зразумець, што сутыкаецца з адзінай пазіцыяй усяго свету (адносна канфлікту на ўсходзе Украіны – belsat.eu)….Еўразвяз не можа змірыцца з тым, што адбылося ў Марыупалі», – падкрэсліў польскі дыпламат.

Кіраўнік МЗС Польшчы таксама звярнуў увагу на цяжкасці, звязаныя з пашырэннем санкцыяў супраць Расеі, якая падтрымлівае прарасейскіх баевікоў на Данбасе.

«Не так проста аб’яднаць пазіцыі 28 краінаў ЕЗ», – сказаў Гжэгож Схетына.

24 студзеня кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла, што эскалацыя канфлікту пагаршае адносіны на лініі Масква – Брусель.

Чарговае абмеркаванне пытання пашырэння санкцыяў на ўзроўні міністраў замежных спраў ЕЗ мае адбыцца 29 студзеня.

28 студзеня Расея была пазбаўлена права голасу ў Парламенцкай асамблеі рады Еўропы да красавіка.

У адказ на гэта верхняя палата Дзяржаўнай думы Расеі выступіла за прыпыненне супрацы з «гэтай арганізацыяй, якая імкліва губляе аўтарытэт», – паведамляе Ria.ru.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў