Міністр унутраных справаў: Хлопец, які махаў расейскім сцягам на плошчы Незалежнасці ў дзень выбараў, затрыманы


Маладога чалавека, які правакаваў удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі 11 кастрычніка ў цэнтры Менску расейскім сцягам і агрэсіўнымі паводзінамі, затрымалі міліцыянты. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, перадае belta.by.

«Ён затрыманы. Пакуль не магу каментаваць, якое ў яго грамадзянства. Ён быў у нецвярозым стане. Калі не памыляюся, там іх было двое. Яны затрыманыя як парушальнікі адміністрацыйнага заканадаўства», – сказаў Ігар Шуневіч. Па словах міністра, ён бачыў у інтэрнэце відэа, на якім зафіксаваная правакацыя з боку гэтага хлопца.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=yfxgkb3Hcp0″][/vc_column][/vc_row]Нагадаем, што ўвечары 11 кастрычніка, у дзень выбараў, у Менску адбыўся стыхійны марш ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, у якім бралі ўдзел каля 250–300 чалавек.

На плошчы Незалежнасці да пратэстоўцаў падышоў хлопец, загорнуты ў расейскі сцяг. Ён чапляўся да ўдзельнікаў шэсця і паводзіў сябе агрэсіўна.

Герой, што сёньня бегаў з расейскім сьцягам на плошчы Незалежнасьці Дзьмітры Майсеенка, жыве ў Менску Укантакце (прозьві…

Posted by Maksim Liaško on Sunday, October 11, 2015

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by, belta.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў